Пошук

Лесвіца ў Ватыканскіх музеях Лесвіца ў Ватыканскіх музеях 

Ватыканскія музеі вылажылі ў адкрыты доступ унікальныя фота

25 лістапада 2021 г. Ватыканскія музеі рэалізавалі чарговую анлайн-ініцыятыву, прысвечаную дагэтуль малавядомай гістарычнай фатаграфічнай спадчыне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Унікальнасць матэрыялаў, у тым ліку, у тэхналогіі іх выканання – гэта фотапласціны на шкле. Папскія музеі вось ужо некалькі гадоў праводзяць мерапрыемствы па захаванні, рэстаўрацыі, архівацыі і аблічбоўцы сваёй фатаграфічнай калекцыі. На здымках – віды, пейзажы, палацы і помнікі Рыма, а таксама іншых італьянскіх і замежных гарадоў. Калекцыя пастаянна папаўняецца, дзякуючы прыватным асобам.

Гэта чарговы этап шырокага праекта, запушчанага ў канцы 2016 г., па лічбавай архівацыі і каталагізацыі ўсёй спадчыны Ватыканскіх музеяў.
 

25 лістапада 2021, 10:38