Новы кіраўнік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Нагадваецца, што ў жніўні 2016 года папа Францішак абвясціў аб стварэнні Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека шляхам аб’яднання чатырох Папскіх рад. Новая структура пачала дзейнічаць у студзені 2017 года.
На заканчэнне першых пяці гадоў яе працы, паводле статутаў, прынятых ad experimentum, і ў сувязі з вынікамі ацэначнай візітацыі, што праходзіла на працягу мінулага года, кіраўніцтва Дыкастэрыі склала свае паўнамоцтвы.
“Шчыра дзякуючы кардыналу Пітэру Тарксану і яго супрацоўнікам за служэнне, і ў чаканні прызначэння новага кіраўніцтва, Святы Айцец даручыў часовае кіраванне структурай ад 1 студзеня 2022 года кардыналу Майклу Чэрнаму ў якасці прэфекта і сястры Алесандры Смерылі ў якасці сакратара”, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.