Пошук

Базыліка Санта-Марыя-Маджорэ Базыліка Санта-Марыя-Маджорэ  

Папа прызначыў Надзвычайнага камісара для Санта-Марыя-Маджорэ

15 снежня 2021 г. Папа прызначыў Надзвычайнага ўпаўнаважанага па справах базылікі Санта-Марыя-Маджорэ з паўнамоцтвамі фінансавага кіраўніка актывамі мясцовага капітула.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Задачай ксяндза Раландаса Макрыцкаса, які дагэтуль знаходзіўся на службе ў Першай секцыі Дзяржаўнага сакратарыята, будзе эканамічнае і фінансавае кіраванне. 49-гадовы літоўскі святар зоймецца каардынацыяй працы спецыяльнай Камісіі, у якую ўвайшлі прадстаўнікі некалькіх ватыканскіх фінансавых структур. Капітул жа адной з чатырох вялікіх папскіх базылік, які ўзначальвае кардынал Станіслаў Рылка, захавае за сабой літургічныя функцыі і працягне спрыяць душпастырскай дзейнасці.

У паведамленні Залы Друку Святога Пасаду рашэнне тлумачыцца неабходнасцю рэакцыі на складанасці эканамічнага і фінансавага характару, якія справакавала сітуацыя, звязаная з пандэміяй.
 

15 снежня 2021, 13:02