Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане абмеркавалі бюджэт і інвестыцыі Святога Пасаду

14-15 снежня 2021 года ў Ватыкане прайшло пасяджэнне Рады па эканамічных пытаннях, прысвечанае, галоўным чынам, абмеркаванню бюджэта Святога Пасаду на 2022 год.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што ўдзельнікі нарады абмеркавалі таксама тэму інвестыцый Святога Пасаду і план дзейнасці на наступны год, прадстаўлены Генеральны рэвізорам.

На пасяджэнні прысутнічала большасць членаў Рады, астатнія бралі ўдзел у дыскусіях, дзякуючы спалучэнню праз інтэрнэт. У сувязі з тым, што старшыня Рады, кардынал Рэйнхард Маркс, павінен быў выконваць некаторыя неадкладныя абавязкі, адну з сесій узначаліла яе новы віцэ-каардынатар, прафесар Шарлот Кройтэр-Кіркхоф.

На завяршэнне сустрэчы кардынал Маркс узначаліў цэлебрацыю святой Імшы. Плануецца, што наступнае пасяджэнне Рады па эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы пройдзе ў лютым 2022 года.
 

16 снежня 2021, 11:04