Папа падчас наведвання ватыканскага пункта вакцынацыі Папа падчас наведвання ватыканскага пункта вакцынацыі 

Святы Пасад пацвердзіў прыхільнасць вакцынацыі супраць COVID-19

Апостальская Сталіца пацвердзіла прыхільнае стаўленне да вакцынацыі супраць каронавіруса, а таксама нагадала заклік Святога Айца да супрацоўніцтва на карысць паўсюднага доступу да вакцын.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У кантэксце абнародавання новых дакументаў Ватыканскай камісіі па COVID-19 і Папскай акадэміі жыцця, якія тычацца ўплыву пандэміі на дзяцей, і беручы пад увагу той факт, што прайшоў год пасля выдання Заўваг Кангрэгацыі Веравучэння адносна вакцынацыі супраць COVID-19, Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала паведамленне, у якім пацвярджаецца прыхільнае стаўленне Святога Пасаду да прышчэпак.

“Святы Айцец назваў вакцынацыю “учынкам любові”, бо яе мэтай з’яўляецца абарона людзей ад COVID-19. Акрамя таго, ён неаднаразова заклікаў міжнародную супольнасць умацаваць супрацоўніцтва, каб усе атрымалі неадкладны доступ да вакцын, што не з’яўляецца пытаннем выгады, а справядлівасці”, - гаворыцца ў ватыканскім паведамленні.
 

23 снежня 2021, 12:55