Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  Калонка рэдактара

Тарніелі пра “стрэс-тэст” ватыканскай судовай сістэмы

Андрэа Тарніелі пракаментаваў судовы працэс адносна фінансавых злоўжыванняў, звязаных з набыццём элітнай нерухомасці ў Лондане, што праходзіць у Трыбунале Дзяржавы Ватыкан.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У апошнія дзесяцігоддзі ватыканскае правасуддзе яшчэ ніколі не сутыкалася з такім складаным працэсам. Гэта бачна па колькасці асоб, у адносінах да якіх праводзілася расследаванне, і якія потым сталі падазраванымі, па колькасці паказанняў і выкарыстанні камп’ютэрных матэрыялаў, і, нарэшце, па колькасці і цяжкасці меркаваных злачынстваў, - адзначыў галоўны рэдактар СМІ Апостальскай Сталіцы ў сваёй аўтарскай калонцы на партале Vatican News.

Тарніелі нагадаў, што справа пачалася з унутранага расследавання, санкцыянаванага Францішкам амаль тры гады таму, і падкрэсліў, што працэс з’яўляецца сапраўдным “стрэс-тэстам” для ўсёй ватыканскай судовай сістэмы.

Ад самага пачатку судовага працэсу яго ўдзельнікі сутыкнуліся з некаторымі праблемамі, напрыклад, звязанымі з выкарыстаннем працэсуальнага кодэксу 1913 года, які адрозніваецца ад таго, што дзейнічае ў цяперашні час у Італіі. Гэта стварыла складанасці для ўсіх бакоў, якія ўжывалі сучасныя сродкі да сітуацый, якія заканадаўца стогадовай даўніны не мог прадбачыць: напрыклад праслухоўванне тэлефонных размоў ці выняцце і выкарыстанне камп’ютэрнай тэхнікі. Іншая цяжкасць: велізарны аб’ём дакументаў і судовых патрабаванняў, неабходных для раскрыцця грашовых патокаў, якія складаюць структуру абвінавачвання.

Падчас судовых пасяджэнняў, якія прайшлі да цяперашняга часу, Трыбунал Дзяржавы Ватыкан выразна прадэманстраваў жаданне гарантаваць права на абарону і на справядлівы працэс. Менавіта дзеля гэтай мэты суд вярнуў дзяржаўнаму абвінаваўцы дакументы да дапрацоўку. Таксама Трыбунал абавязаў яго прадставіць усе дакументы, якія знаходзяцца ў яго распараджэнні, такія як аўдыё- і відэазапісы допытаў падсудных і сведкаў, праведзеныя з дапамогай інструментаў, якія, натуральна, не маглі быць прадугледжаны заканадаўствам 1913 года.

Тарніелі патлумачыў, што цяпер чакаецца, пакуль бок абвінавачвання вызначыць сваю пазіцыю ў адносінах да некалькіх падсудных, або зняўшы з іх абвінавачванні, або прадставіўшы новае заключэнне абвінавачвання. Гэта частка працэдуры будзе завершана да сярэдзіны студзеня 2022 г. Толькі затым будзе магчыма перайсці да этапу працэса, на якім будзе вывучацца велізарная колькасць файлаў і дакументаў, якія складаюць абвінаваўчае заключэнне, - патлумачыў Андрэа Тарніелі.

Судовы працэс, звязаны з фінансавымі злоўжываннямі, які праходзіць у Ватыкане, з’яўляецца беспрэцэдэнтным: на лаўцы падсудных спачатку апынуліся 10 абвінавачаных, сярод якіх высокапастаўлены кардынал. Пасля першых пасяджэнняў Трыбунала іх засталося шэсць. Расследаванне дзейнасці іншых чатырох чалавек яшчэ працягваецца.
 

21 снежня 2021, 15:28
Prev
December 2024
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Next
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031