Пошук

Падчас візіту Францішка на Лесбас Падчас візіту Францішка на Лесбас  Калонка рэдактара

Эксперт: візіт Папы на Лесбас – выклік сістэме вайны

Праз пяць гадоў Францішак вярнуўся на востраў Лесбас, каб наведаць мігрантаў і бежанцаў. На пачатку сваёй прамовы ён працытаваў словы, сказаныя ў гэтым месцы Канстантынопальскім Патрыярхам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Хто вас баіцца, не сустрэўся з вашымі вачыма. Хто вас баіцца, той не бачыў вашых твараў. Хто вас баіцца, той не бачыў вашых дзяцей. Забыўся, што годнасць і свабода знаходзіцца па-за страхам і падзеламі. Забыўся, што міграцыя – гэта сусветная праблема”, - адзначыў Барталамей І у 2016 г.

Галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ Андрэа Тарніелі лічыць, што гэтыя словы Патрыярха, якія паўтарыў Францішак, заклік да чалавецтва – не забыцца пра існаванне ўцекачоў. “Мы зноў і зноў вучымся, што людзі, якія стукаюцца ў нашы межы, не мігранты і не бежанцы, гэта не лічбы, гэта людзі”, - адзначыў ён.

“Давайце навучымся глядзець ім у вочы. Яны – ахвяры вайны, нянавісці, змены клімату, гандляроў людзьмі, палітыкаў, якія выкарыстоўваюць іх як карту для перамоў. Замест таго, каб адводзіць вочы ці раз’ядноўвацца, інструменталізуючы страх, давайце ўсе разам паспрабуем кінуць выклік сістэме, якая выклікае няроўнасць і распальвае войны”, - напісаў ватыканскі эксперт у сваім каментары да візіту Папы.
 

06 снежня 2021, 10:58