Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане ўмацаваны антыкавідныя абмежаванні

23 снежня 2021 года на тэрыторыі Дзяржавы Ватыкан былі ўведзены больш строгія меры, накіраваныя на стрымліванне распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Супрацоўнікі ватыканскіх устаноў цяпер не змогуць заступіць на працоўнае месца без так званага Green Pass, выдадзенага пасля прышчэпкі або пасля выздараўлення ад каронавіруса. Негатыўнага выніку тэста на COVID-19 цяпер ужо будзе не дастаткова. Такія самыя патрабаванні тычацца і наведвальнікаў ватыканскіх устаноў.

Акрамя таго, з 31 студзеня 2022 года, супрацоўнікі ватыканскіх ведамстваў, якія непасрэдна кантактуюць з наведвальнікамі, змогуць працаваць толькі пры наяўнасці пасведчання аб вакцынацыі. На тэрыторыі Ватыкана таксама з’яўляецца абавязковым нашэнне маскі, у тым ліку на вуліцы.

Адмысловы дэкрэт аб новых мерах па стрымліванні распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі Дзяржавы Ватыкан і ва ўсіх ватыканскіх установах, у тым ліку экстэрытарыяльных, падпісаў кардынал П’етра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы.

 

24 снежня 2021, 08:36