Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Neue Wiener Landler
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Vatican for All: новы мабільны дадатак для няпоўнаспраўных

Ватыканская Дыкастэрыя па камунікацыі распрацавала мабільны дадатак, які дае людзям з сэнсарнымі парушэннямі інфармацыю аб дзейнасці Папы і жыцці Касцёла. Гэта частка адмысловага ватыканскага праекта.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі камунікацыі і зроку змогуць атрымаць інфармацыю аб агульных аўдыенцыях і іншых папскіх мерапрыемствах. З дапамогай мовы жэстаў (італьянскай, англійскай і амерыканскай) і кантэнту, якім могуць карыстацца сляпыя і інваліды па зроку, праграма дазваляе атрымліваць актуальную інфармацыю пра Папу, Святы Пасад і Касцёл па ўсім свеце.

Праект Без выключэнняў пачаўся з паслання Urbi et Orbi на Вялікдзень 2021 года. Яго каардынатар – сястра Вераніка Данатэла, кіраўнік Нацыянальнай службы Канферэнцыі Біскупаў Італіі па душпастырстве людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Рэалізацыя ініцыятывы стала магчымай дзякуючы супрацоўніцтву і фінансавай падтрымцы Pio Istituto dei Sordi з Мілана, Christian Blind Mission International, Freunde von Radio Vatikan і St. Francis Borgia Deaf Center з Чыкага.

Мабільны дадатак Vatican for All можна спампаваць бясплатна ў Google Play і Apple Store.
 

26 снежня 2021, 11:54
Prev
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Next
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728