Ватыкан: Ружанец у гонар Маці Божай Гвадэлупскай
З прычыны пандэміі каронавіруса сёлета замест Імшы, якую з 2011 года цэлебруе Пантыфік, Папская камісія па справах Лацінскай Амерыкі запрасіла вернікаў 12 снежня на ружанцовую малітву.
Ян Глінскі - Vatican News
У гэты дзень адзначаецца ўспамін апякункі Лацінскай Амерыкі – Найсвяцейшай Панны Марыі Гвадэлупскай.
Нядзельная ружанцовая малітва стане знакам “адзінства ў разнастайнасці”: кожную дзясятку будуць праводзіць прадстаўнікі розных народаў і культур. Яе ўзначаліць кардынал Марк Уэле, старшыня Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі.
Маці Божая Гвадэлупская – сімвал адраджэння і барацьбы за народ Мексікі – 5 снежня 1531 г. з’явілася нядаўна ахрышчанаму мексіканцу Хуану Дыега і прамовіла да яго на мове карэнных жыхароў – індзейцаў-ацтэкаў. За шэсць гадоў пасля аб’яўлення амаль дзевяць мільёнаў ацтэкаў прынялі хрост у Каталіцкім Касцёле.
10 снежня 2021, 11:32