Высокі ватыканскі дыпламат збіраецца наведаць Ліван
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У апошні час Ліван карыстаецца вялікай увагай Святога Пасаду. Папа Францішак у 2021 годзе часта казаў пра далікатную сітуацыю ў краіне. З 2019 года Ліван знаходзіцца ў эканамічным і палітычным крызісе, які, у прыватнасці, пагоршыўся пасля буйнога выбуху ў жніўні 2020 года ў порце Бейрута, сталіцы краіны. Амаль 80% ліванцаў зараз знаходзяцца на мяжы беднасці і маюць патрэбу ў тэрміновай гуманітарнай дапамозе.
Падчас свайго візіту на Кіпр у пачатку снежня 2021 года Пантыфік сустракаўся з ліванскім мараніцкім Патрыярхам, кардыналам Бешарой Бутрасам Раі. Кіраўнік самай шматлікай хрысціянскай супольнасці ў гэтай краіне, звязанай уніяй з Рымам, неаднаразова выступаў публічна, звяртаючы ўвагу на надзвычайнае становішча ліванцаў і заклікаючы ўлады дзейнічаць.
Нядаўна, незадоўга да Божага Нараджэння арцыбіскуп Галахер наведаў Паўднёвы Судан, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і Касцёла. Краіна, незалежная з 2011 года, адна з самых бедных у свеце. Напрыканцы свайго візіту Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі не выключыў, што Францішак можа наведаць Паўднёвы Судан у 2022 годзе. Ён нагадаў, што Папа некалькі разоў выказваў жаданне зрабіць гэта.