Пошук

Кардынал Курт Кох падчас цэлебрацыі экуменічных Нешпараў. 25.01.2021 Кардынал Курт Кох падчас цэлебрацыі экуменічных Нешпараў. 25.01.2021 

Кардынал Кох: вайна – заўсёды правал усіх намаганняў чалавека

Вайна ва Украіне была б капітуляцыяй дыпламатыі, - лічыць кардынал Курт Кох. Ён заявіў аб гэтым падчас інтэрв’ю для Vatican News на заканчэнне Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству звярнуў увагу на тое, што дэвіз сёлетняга Тыдня быў прапанаваны Радай Цэркваў Блізкага Усходу, дзе вызнаўцы Хрыста перажываюць велізарныя цяжкасці. Таму гэта быў добры час, каб нагадаць свету і Касцёлу пра іх праблемы і памаліцца за іх.

Кардынал Кох адзначыў, што таксама падчас Тыдня малітваў аб еднасці Папа заахвоціў усіх хрысціян да супольнай малітвы за мір ва Украіне. “Мір заўсёды застаецца дарам, але ў той жа час і выклікам, які хрысціяне павінны рэалізаваць разам у малітве. Другі момант – гэта агульнае перакананне ўсіх хрысціян, што вайна ніколі не бывае правільным рашэннем. Вайна – гэта заўсёды правал усіх намаганняў чалавека, а таксама ўсіх дыпламатычных намаганняў. Таму хрысціяне разам заяўляюць аб перакананні, што вайна ніколі не з’яўляецца рашэннем, і малітва тут вельмі дапамагае”, - сказаў ватыканскі іерарх.
 

29 студзеня 2022, 10:34