Пошук

Кардынал Паралін. Ілюстрацыйгае фота Кардынал Паралін. Ілюстрацыйгае фота 

Ватыкан: бліжэйшыя супрацоўнікі Папы заразіліся COVID-19

Кардынал П’етра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, і арцыбіскуп Эдгар Пэна Пара, Субстытут па агульных справах, заразіліся каронавірусам.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

18 студзеня 2022 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што кардынал Паралін і арцыбіскуп Пэна Пара атрымалі станоўчыя вынікі тэстаў на COVID-19. Дзяржсакратар мае лёгкія сімптомы, у яго намесніка хвароба працякае бессімптомна. Абодва знаходзяцца на добраахвотнай ізаляцыі ў сваіх апартаментах.

12 студзеня ў Ватыкане былі ўведзены больш жорсткія супрацьэпідэмічныя меры. Супрацоўнікі абавязаны праходзіць так званую рэвакцынацыю. Асобы, у якіх выйшаў час ад першых прышчэпак, не дапускаюцца ў офісы. Акрамя таго, у ватыканскіх будынках неабходна насіць маску стандарту FFP2. Прыпынены дзелавыя і службовыя паездкі, за выключэннем тэрміновых выпадкаў, на якія выдаецца спецыяльны дазвол. Пасля кантакту з асобай з станоўчым тэстам на COVID-19 супрацоўнікі Ватыкана і Святога Пасаду павінны прайсці каранцін у залежнасці ад іх статусу вакцынацыі.
 

18 студзеня 2022, 13:15