Велікапосныя рэкалекцыі для Рымскай курыі зноў адменены
З прычыны пандэміі каронавіруса, таксама і сёлета велікапосныя рэкалекцыі для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі не пройдуць у звычайным фармаце, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас пантыфікату Францішка духоўныя практыкаванні звычайна адбываліся ў Арычы, недалёка ад Рыма.
Святы Айцец запрасіў кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, кіраўнікоў дыкастэрый і кіраўнічы персанал Рымскай курыі да правядзення асабістых духоўных практыкаванняў, прысвячаючы час на малітву і разважанні, з нядзелі 6 па пятніцу 11 сакавіка 2022 года.
У гэтыя дні не будзе публічных мерапрыемстваў з удзелам Папы, у тым ліку агульнай аўдыенцыі ў сераду 9 сакавіка.
20 студзеня 2022, 12:33