Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік адкрые ватыканскі сімпозіум па святарстве

Па ініцыятыве прэфекта Кангрэгацыі па справах біскупаў у Ватыкане пройдзе трохдзённы міжнародны сімпозіум на тэму святарства. Папа адкрые форум у чацвер, 17 лютага 2022 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як падкрэсліў кардынал Марк Уэле ў інтэрв’ю тэлеканалу KTO, перш за ўсё гаворка ідзе пра добрае адрозненне паміж паўсюдным святарствам усіх ахрышчаных і святарствам, якім з’яўляецца служэнне дыяканаў, святароў і біскупаў. Ён указаў на важнасць святарства жанчын не як паслугі, а як часткі місіі, якую маюць усе хрысціяне.

Сімпозіум стане часткай сінадальнага працэсу, які зараз ідзе ў Касцёле. “Папа хоча абудзіць прыхільнасць усяго Божага народа з мэтай умацавання адзінства і місіі Касцёла. Форум з’яўляецца часткай гэтага намагання, каб дапамагчы Божаму народу ў разуменні свайго паклікання як народа святарскага, як кажа Святое Пісанне. Таму ён павінен быць пасрэднікам у свеце. Яго роля заключаецца ў перадачы Евангелля свету”, - патлумачыў прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў.

Кардынал Уэле падкрэсліў, што Касцёл сёння павінен адкрываць разнастайнасць і гармонію розных пакліканняў. Ад гэтага залежыць яго місія ў свеце.
 

07 лютага 2022, 10:27