Пошук

Францішак з Хакаіндэ Хічылемай Францішак з Хакаіндэ Хічылемай 

Прэзідэнт Замбіі наведаў Ватыкан

19 лютага 2022 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Замбія Хакаіндэ Хічылему, які пасля сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце ўвага была засяроджана на некаторых аспектах эканамічнага і сацыяльнага становішча краіны і ўкладзе Каталіцкага Касцёла ў многіх галінах грамадства. Бакі падкрэслілі добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Замбіяй і заявілі аб гатоўнасці прыступіць да вывучэння пытання распрацоўкі двухбаковага пагаднення.

У працяг размовы адбыўся абмен думкамі аб міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі.
 

19 лютага 2022, 13:39