Святы Пасад: супрацоўніцтва з іспанцамі на карысць пажылых
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Сёння стала значна больш пажылых людзей, чым калі-небудзь у гісторыі, і праблема ў тым, што калі мы старэем, фізічна або псіхічна, спазнаём выключэнне. Вось чаму неабходна нанова адкрыць салідарнасць паміж пакаленнямі, таму што жыццёвая сіла грамадства заключаецца ў збліжэнні іх усіх”, - сказаў арцыбіскуп Вінчэнца Палья.
Ватыканскі іерарх нагадаў, што Каталіцкі Касцёл распрацаваў Хартыю правоў пажылых людзей і абавязкаў супольнасці, якая стала прапановай у фарміраванні дзяржаўнай палітыкі. У Італіі ўжо створана змяшаная камісія, якая ўключыла прадстаўнікоў урада і Святога Пасаду. Хасэ Луіс Мендоса, рэктар Універсітэта святога Антонія запэўніў, што зробіць аналагічную прапанову ўраду Іспаніі.
Ватыканская хартыя правоў пажылых людзей патрабуе, між іншым, павагі да права пажылых людзей застацца ў сваім доме, які з'яўляецца іх памяццю, гісторыяй і вопытам; аказання ім належнай медыка-сацыяльнай дапамогі, гарантавання жывых кантактаў і адносін з усімі ўзроставымі групамі. Акрамя таго, тут гучыць заклік, дапамагчы сем'ям, якія жадаюць жыць з бабуляй і дзядулем.
“Грамадства ўспрымае пажылых як цяжар, а яны – яго багацце. Усё залежыць ад таго, як мы развіваем грамадства. Калі яно выключае адну з сваіх частак, гэта павінна быць названа бесчалавечным. Нам трэба разам з чатырма пакаленнямі выпрацаваць новую перспектыву”, - падкрэсліў старшыня Папскай акадэміі жыцця.