Пошук

Ілюстрацыйная выява Ілюстрацыйная выява 

Ватыканскія музеі: бясплатны ўваход у апошнюю нядзелю месяца

Ватыканскія музеі вяртаюцца да традыцый, якія існавалі перад пандэміяй каронавіруса, і зноў даюць магчымасць бясплатнага ўваходу для наведвальнікаў у апошнюю нядзелю месяца.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Музейныя калекцыі і Сікстынская капэла ў такія дні будуць адкрыты з 9.00 да 14.00, апошнія наведвальнікі змогуць увайсці ў 12.30, - паведаміла 16 лютага 2022 года дырэкцыя Музея на сваім сайце.

Папярэдняе браніраванне квіткоў на “свабодныя” нядзелі немагчыма і колькасць людзей будзе абмежавана. Індывідуальныя і групавыя туры можна замовіць загадзя і па адпаведна меншай цане. Трохгадзінную экскурсію правядуць гіды на італьянскай і англійскай мовах. Звычайны квіток у Музеі каштуе 17 еўра, льготны – 8 еўра, плюс плата за браніраванне.

Згодна з правіламі, якія дзейнічаюць падчас пандэміі, для ўваходу ў Музеі патрэбны так званы антыкавід-пашпарт, які пацвярджае поўную вакцынацыю або выздараўленне, і маска FFP2.
 

17 лютага 2022, 11:15