Пошук

Падчас святой Імшы ў 40-годдзе аднаўленне дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Вялікабрытаніяй Падчас святой Імшы ў 40-годдзе аднаўленне дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Вялікабрытаніяй 

40-годдзе дыпадносін паміж Святым Пасадам і Вялікабрытаніяй

Святы Пасад і Вялікабрытанія адзначылі 40-годдзе з дня аднаўлення дыпламатычных адносін. З гэтай нагоды кардынал П’етра Паралін узначаліў літургію ў базыліцы святога Паўла за мурамі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Дыпламатычныя стасункі паміж Апостальскай Сталіцай і Вялікабрытаніяй былі афіцыйна адноўлены 29 сакавіка 1982 года пасля амаль 450-гадовага перапынку, выкліканага наступствамі Рэфармацыі. У гэты дзень былі прызначаны брытанскі пасол пры Святым Пасадзе і Апостальскі нунцый у Лондане.

Затым адносіны былі ўмацаваны двума папскімі візітамі ў Вялікабрытанію: Яна Паўла ІІ ў 1982 годзе і Бэнэдыкта XVI у 2010 годзе. Важнае значэнне мелі таксама шматлікія візіты ў Ватыкан каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы ІІ.

У літургіі з нагоды чарговага юбілею аднаўлення дыпламатычных адносін прыняў удзел пасол Вялікабрытаніі пры Святым Пасадзе Крыстафер Трот, а таксама ватыканскія і англійскія іерархі, сярод якіх кардынал Вінсэнт Нікалс, арцыбіскуп Вэстмінстэрскі, і арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі. 

У гаміліі кардынал Дзяржсакратар, між іншым, нагадаў пра старажытныя сувязі паміж брытанскай манархіяй і рымскай базылікай святога Паўла за мурамі: з часоў позняга сярэднявечча англійскія каралі былі ганаровымі апекунамі гэтай святыні.

Святы Пасад і Вялікабрытанія цесна супрацоўнічаюць у сферах барацьбы з сучасным рабствам, гандлем людзьмі, кліматычнымі зменамі, а таксама ў прасоўванні міру ў Еўропе і Афрыцы.

31 сакавіка 2022, 11:44