Кардынал Краеўскі: бежанцы моляцца і не губляюць надзею
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Пасланнік Папы распавёў Vatican News пра намаганні, накіраваны на адпраўку жыццёва неабходнага груза нават тым, хто знаходзіцца пад бамбардзіроўкамі і пазбаўлены магчымасці прайсці па ненадзейных гуманітарных калідорах.
Кардынал Краеўскі падзяліўся, што знаходзіцца ў ваколіцах Львова, у месцы куды прабывае асноўная дапамога ад еўрапейскай супольнасці і адкуль накіроўваецца грузавікамі ў Кіеў, Адэсу і іншыя гарады. Добрай навіной, іерарх назваў той факт, што “ўся дапамога, нягледзячы на абстрэлы, даходзіць да адрасатаў”.
Падтрымка Папы выключна практычная, падкрэсліў іерарх: “Тут нямала цяжкасцей з пошукам дызельнага паліва, таму праз Апостальскую элемазінарыю Святы Айцец аплаціў шматлікія перамяшчэнні грузавікоў, якія дастаўляюць гуманітарную дапамогу ва Украіну”.
8 сакавіка кардынал Краеўскі сустрэўся з Архіепіскапам Кіева-Галіцкім Святаславам Шаўчуком, а 10 сакавіка памоліцца разам з лідарамі розных канфесій. “Мы ведаем, што вера, згодна з Евангеллем, можа перасоўваць горы, і мы ўпэўнены ў гэтым. Я думаю, што мы здолеем спыніць гэту вайну менавіта нашай малітвай, нашай верай”, - дадаў ён.
Іерарх заўважыў, што надзея насуперак усяму – гэта матыў многіх украінцаў, якія пакінулі радзіму, але збіраюцца вярнуцца. Ён падкрэсліў, што кожныя пяць хвілін бачыць бежанцаў, што прыбываюць з усходу ад Кіева. “У асноўным гэта жанчыны с дзецьмі. Некаторыя жадаюць патрапіць у Польшчу, жадаюць застацца побач з мяжой, але ёсць і тыя, хто пераехаў сюды, у Львоў. Тут яшчэ няма вайны, хоць вельмі небяспечна, і яны чакаюць вызвалення, чакаюць вяртання”, - сказаў кардынал Краеўскі.
Апостальскі элемазінарый распавёў, што ў Львове цяпер “на паўмільёна жыхароў больш”. Школы, парафіі, кожны свабодны квадратны метр – гэта іх часовы прытулак. Бежанцы моляцца, захоўваюць надзею, а таксама ўдзячныя еўрапейскай супольнасці за дапамогу. На думку кардынала, з трагедыі прабіваецца парастак надзеі: “Ніколі раней яны не адчувалі сябе так з’яднанымі: яны ўжо асэнсоўвалі сябе часткай Еўропы і дзякуючы гэтым гуманітарным жэстам цяпер адчуваюць сябе яе неад’емнай часткай”, - сцвердзіў пасланнік Святога Айца.