Пошук

Украінцы на плошчы святога Пятра на малітве Анёл Панскі Украінцы на плошчы святога Пятра на малітве Анёл Панскі 

Кардынал Кох пра экуменізм малітвы за мір для Украіны

Дзень посту і малітвы за мір для Украіны, абвешчаны Папам, з’яўляецца экуменічнай ініцыятывай, - адзначыў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Іерарх падкрэсліў у інтэрв’ю Vatican News, што супольная малітва мае двайны сэнс: з аднаго боку, гэта просьба аб міры, з іншага – імкненне паўплываць на людзей, ад якіх залежаць вайна і мір.

“Падчас вайны ў нас, людзей, ствараецца ўражанне, што мы бяссільныя, бо што мы можам зрабіць? Але ў такія важныя моманты мы можам звярнуцца да Бога, бо, як вядома, Ён хоча міру, а не вайны. Па-другое, калі мы молімся публічна, мы звяртаемся да сумлення ўсіх тых, ад каго залежаць вайна і мір. Мы заклікаем іх ачысціць сумленне і думаць не пра вайну, а пра мір. Па-трэцяе, малітва аб міры – гэта знак салідарнасці з тымі, хто пацярпеў у выніку вайны, хто апынуўся ў крайне драматычным становішчы, калі быў вымушаны расстацца з блізкімі, пакінуць свой дом. Малітва – гэта выраз таго, што яны не самотныя, што іншыя думаюць пра іх і моляцца за іх. Гэта вельмі важна”, - так кардынал Кох пракаментаваў папскую духоўную ініцыятыву.
 

02 сакавіка 2022, 11:27