Пошук

Гаэтана Прэвіаці, Via Crucis Гаэтана Прэвіаці, Via Crucis 

Крыжовы шлях вяртаецца ў ватыканскую базыліку

Пасля шматгадовага перапынку да базылікі святога Пятра вяртаецца набажэнства Крыжовага шляху.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Разважанне пакут Хрыста будзе праходзіць кожную пятніцу, з 4 сакавіка 2022 года, у 16.00. Ахвотных да ўдзелу запрашаюць збірацца ў трансепце храма, ля статуі святой Веранікі.

З 4 сакавіка па 20 красавіка ў базыліцы будзе экспанавацца калекцыя з 14 нядаўна адрэстаўраваных карцін Via Crucis італьянскага жывапісца мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў Гаэтана Прэвіаці.

“Прэвіаці стварыў Via Crucis, каб заахвоціць людзей да малітвы праз мастацтва. Мы рады, што яго намер праз сто дваццаць гадоў быў рэалізаваны і твор знайшоў належнае месца ў базыліцы святога Пятра”, - гаворыцца паведамленні Фабрыкі святога Пятра, якая здзяйсняе адміністрацыйнае кіраванне галоўным каталіцкім храмам.
 

03 сакавіка 2022, 10:45