Пошук

Арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас Арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас 

Нунцый ва Украіне: перамагчы зло вайны постам, малітвай і любоўю

Арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас, Апостальскі нунцый ва Украіне, распавёў пра сітуацыю ў Кіеве, дзе як і ў іншых гарадах краіны, назіраецца вельмі сур’ёзны гуманітарны крызіс.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Ватыканскі іерарх заўважыў, што з 24 лютага кожны дзень і кожную ноч наносяцца ракетныя ўрады ў розных кропках сталіцы, праўда ў параўнанні з Ірпенем, Харкавам, Чарнігавам і Марыупалем сітуацыя тут адносна спакойная. З набліжэннем да горада расійскіх войск больш актыўна дзейнічаюць гуманітарныя арганізацыі, дадаў ён, нагадваючы пра сітуацыю сем’яў, у якіх амаль не было запасаў прадуктаў харчавання.

“У Кіеве людзі могуць перасоўвацца па вуліцах, хоць гэта і небяспечна. Гэта перш за ўсё валанцёры, якія размяркоўваюць рэчы сярод найбольш патрабуючых. Перасоўвацца няпроста, бо праз кожныя некалькі метраў стаяць блокпасты”, - сказаў прадстаўнік Папы.

Нунцый звярнуў увагу на мужнасць і аптымізм многіх мясцовых жыхароў, падкрэсліваючы, што галоўнай зброяй у гэтай сітуацыі з’яўляецца “пакора, поўны давер да Бога, салідарнасць і любоў”. Дыпламат нагадаў, што ў вайне ёсць “нешта д’ябальскае, як і ў кожным насіллі”. “У гэтай вайне мы можам перамагчы зло можна толькі разам, постам, малітвай, большай пакорай і любоў”, - дадаў ён.

Каментуючы меркаванні адносна пэўных рэлігійных аспектах гэтай вайны, арцыбіскуп Кульбокас назваў гэту гіпотэзу памылковай. Хоць і былі нейкія неразуменні паміж веравызнаннямі, але нельга сказаць, што гэта датычыць прычын вайны, сказаў папскі дыпламат, падкрэсліваючы, што вайна з’яднала ўкраінскіх вернікаў і выказваючы пажаданне на тое, што гэта еднасць застанецца і пасля яе.

10 сакавіка 2022, 13:18