Пошук

Арцыбіскуп Вальдэмар Зомертаг Арцыбіскуп Вальдэмар Зомертаг 

Рэакцыя Святога Пасаду на высылку нунцыя з Нікарагуа

Святы Пасад з вялікім здзіўленнем і шкадаваннем успрыняў рашэнне ўрада Нікарагуа адклікаць зацвярджэнне арцыбіскупа Вальдэмара Зомертага ў якасці Апостальскага нунцыя ў Манагуа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На днях сацыялістычны ўрад Даніэля Артэгі запатрабаваў ад іерарха неадкладна пакінуць краіну.

У спецыяльным паведамленні Святога Пасаду адзначаецца, што “гэтая мера выглядае незразумелай, паколькі ў ходзе сваёй місіі арцыбіскуп Зомертаг з глыбокай адданасцю працаваў на карысць Касцёла і народа Нікарагуа, асабліва найбольш уразлівых асоб, заўсёды імкнучыся спрыяць добрым адносінам паміж Святым Пасадам і ўладамі Нікарагуа”. Згадваецца ўдзел іерарха ў нацыянальным дыялогу паміж уладай і палітычнай апазіцыяй з мэтай згоды ў краіны і вызвалення палітвязняў.

Выказваецца ўпэўненасць, “што гэта сур’ёзная і неабгрунтаваная аднабаковая мера не адлюстроўвае настрояў глыбока хрысціянскага народа Нікарагуа”. Заяўляецца, што Святы Пасад пацвярджае свой поўны давер да папскага прадстаўніка.
 

12 сакавіка 2022, 12:15