Пошук

Прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі з кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам у Палаца Барамэа ў 93-ю гадавіну Латэранскіх пагадненняў Прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі з кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам у Палаца Барамэа ў 93-ю гадавіну Латэранскіх пагадненняў 

Святы Пасад – Італія: перамовы па сітуацыі ва Украіне і Ліване

15 сакавіка 2022 года адбыліся перамовы паміж Святым Пасадам і Італіяй, падчас якіх асаблівая ўвага была нададзена міжнароднай сітуацыі, перш за ўсё вайне ва Украіне і крызісу ў Ліване.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нагодай для двухбаковай сустрэчы ў сядзібе пасольства Італіі пры Святым Пасадзе стала гадавіна падпісання Латэранскіх пагадненняў і Пагаднення аб пераглядзе Канкардата.

Бакі падкрэслілі неабходнасць сумесных намаганняў па паляпшэнні ўмоў жыцця мігрантаў, асабліва тых, хто ўцякае ад вайны, у тым ліку шляхам канкрэтных ініцыятыў на тэрыторыі краін транзіту і краін, якія прымаюць бежанцаў.

Яшчэ адной тэмай стала падрыхтоўка да Юбілею 2025 года і важнасць супрацоўніцтва Касцёла і італьянскіх улад падчас яго арганізацыі ў Рыме.
 

16 сакавіка 2022, 10:18