Супрацоўнікі Святога Пасаду збіраюць прадукты і лекі для Украіны
Святы Пасад ініцыяваў збор прадуктаў харчавання і лекаў, якія будуць перададзеныя ва Украіну.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У панядзелак, 7 сакавіка 2022 года, ватыканскія супрацоўнікі і грамадзяне маюць магчымасць паўдзельнічаць у зборы прадуктаў харчавання і медыкаментаў, якія будуць перададзены ў рымскі каардынацыйны пункт дапамогі Украіне, размешчаны ў грэка-каталіцкім Сафійскім саборы.
Ватыканская аптэка ўжо перадала лекі, у тым ліку прызначаныя для ратавання жыцця. Іх даставіць ва Украіну кардынал Конрад Краеўскі, Папскі элемазінарый.
Ватыканская педыятрычная бальніца Bambino Gesù таксама дапамагае Украіне. Тут падрыхтавалі 20 месцаў для анкалагічна хворых дзяцей.
07 сакавіка 2022, 10:11