Святы Пасад: змены ў працоўным кодэксе
Святы Айцец выдаў два рэскрыпты, якія ўносяць змены ў працоўны кодэкс. Першы датычыцца мер на карысць сям'і, другі – магчымасці заключэння новага тыпу часовага кантракта.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Да ўжо існуючых правіл па ахове мацярынства быў дададзены параграф аб магчымасці трохдзённага водпуску для бацькі з нагоды нараджэння дзіцяці. Прычым, гэтыя дні будуць аплачвацца. Такое ж права маюць бацькі прыёмных дзяцей ці дзяцей, узятых пад часовую апеку.
Другі рэскрыпт адносіцца да новага тыпу працоўнага кантракта, які цяпер могуць заключаць ведамствы Рымскай Курыі. У адпаведнасці з ім часовы супрацоўнік можа ажыццяўляць працоўную дзейнасць максімум 665 працоўных дзён на працягу пяці гадоў. Такі тып кантракта не дае права на ўстанаўленне пастаянных працоўных адносін.
03 сакавіка 2022, 11:46