Ватыкан: пашырэнне кароткахвалевага вяшчання на Украіну і Расію
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Да ўжо існуючых двух штодзённых трансляцый, ранішняй і вячэрняй, асобна на рускай і ўкраінскай мовах, раніцай дадаецца дваццаціхвілінная трансляцыя як на Маскву, так і на Кіеў.
Рашэнне было прынята аднадушна кіраўніцтвам Дыкастэрыі па камунікацыі, каб у гэты драматычны перыяд несці надзею і словы Папы, дапамагаць у чытанні фактаў праз прызму Евангелля.
“У апошнія тыдні, дзякуючы сетцы прамых кантактаў, працы нашых карэспандэнтаў, мы стараемся суцешыць тых, хто пакутуе, і гарантаваць аператыўнае інфармаванне. Трансляцыі Ватыканскага радыё, інтэрнэт-старонкі і сацсеткі Vatican News на 51 мове, уключаючы англійскую і італьянскую на мове жэстаў – мэта ўсяго гэтага: дапамагчы людзям адчуць, што яны не самотныя, што перамагае сіла малітвы”, - адзначыў Масіміліяна Мэнікэці, адказны за працу Ватыканскага радыё і Vatican News.
Да 26 сакавіка 2022 года дадатковыя праграмы на рускай і ўкраінскай мове будуць гучаць адпаведна ў 6.00 і 6.20 па цэнтральнаеўрапейскім часе на кароткіх хвалях у дыяпазоне 7260 кГц і 9715 кГц. З 27 сакавіка – у дыяпазоне 7260 кГц і 9705 кГц.
Нагадаем, што таксама на кароткіх хвалях штодзённа выходзіць беларуская праграма Ватыканскага радыё. Да 26 сакавіка яна гучыць у дыяпазоне 6185 кГц, а з нядзелі 27 сакавіка будзе выходзіць у дыяпазоне 9705 кГц.