Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Адноўлена чыгуначнае злучэнне Ватыкан – Кастэль-Гандольфа

Пасля больш чым двухгадовага перапынку ад 2 красавіка 2022 года адноўлена чыгуначнае злучэнне паміж Ватыканам і летняй папскай рэзідэнцыяй у Кастэль-Гандольфа.

Ян Глінскі - Vatican News

Цягнік будзе курсіраваць толькі па суботах. Усяго прапануецца дзве дзённыя праграмы. Больш працяглая з іх (каштуе 43 еўра за асобу) трывае ад 8.00 да 18.20 і ўключае наведванне Ватыканскіх музеяў і Сікстынскай капэлы, шпацыр па Ватыканскіх садах, пераезд да Кастэль-Гандольфа з наведваннем садоў летняй папскай рэзідэнцыі, а таксама вяртанне.

У другую праграму (40 еўра за асобу), якая распачынаецца выездам у 10.45, не ўключаны Ватыканскія музеі, але прапануецца наведванне папскіх віл у Кастэль-Гандольфа.

Шлях цягніком трывае каля гадзіны. Білеты можна замаўляць праз сайт Ватыканскіх музеяў. Прадугледжаны зніжкі для сем’яў.
 

08 красавіка 2022, 09:21