Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Візіт кардынала Майкла Чэрны ва ўкраінскую базыліку святой Сафіі ў Рыме Візіт кардынала Майкла Чэрны ва ўкраінскую базыліку святой Сафіі ў Рыме 

Кардынал пра перспектывы візіту Пантыфіка ў Кіеў

Паводле кардынала Майкла Чэрны, магчымы папскі візіт у Кіеў спачатку запатрабуе выканання ўмоў, неабходных для прыняцця канкрэтных крокаў да міру.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Толькі ў такім выпадку ініцыятыва можа мець вялікі рэзананс. Гэта тычыцца не толькі палітычнай і ваеннай сітуацыі, але і экуменічнага дыялогу”, - заявіў выконваючы абавязкі прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека італьянскаму выданню Il Giornale.

Выявы з кіеўскага прыгарада Буча, дзе расійскія салдаты забівалі мірных жыхароў, напоўнілі іерарха “жахам, трывогай і глыбокім смуткам ад таго, наколькі глыбокім можа быць чалавечае вераломства”.

Кардынал не даў канкрэтнага адказу на пытанне, ці быў гэта генацыд. “Гэта пытанне міжнародных правоў чалавека, якое таксама належыць да далейшага суду гісторыі”, - падкрэсліў ён. Паводле іерарха, "важнейшым за канкрэтныя вызначэнні з’яўляецца тое, што кожны робіць у сваёй вобласці, каб пакласці канец насіллю".

Спецыяльны пасланнік Папы падзяліўся эмоцыямі ад свайго візіту на венгерска-ўкраінскую і славацка-ўкраінскую мяжу. Ён быў уражаны людзьмі, якія клапоцяцца пра бежанцаў. "Яны з'яўляюцца сапраўднай арміяй міру, мабілізаванай для ініцыятыў гасціннасці і салідарнасці", - сказаў кардынал Чэрны.
 

05 красавіка 2022, 11:26
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031