Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папская футбольная каманда прыме ўдзел у дабрачынным матчы

Папская каманда – Fratelli tutti сустрэнецца на дабрачынным футбольным матчы з камандай вострава Эльба. Ён пройдзе вечарам 26 красавіка 2022 года на стадыёне Trastevere Stadium у Рыме.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Спартыўнае спаборніцтва мае на мэце прыцягнуць увагу на сацыяльных праблем астравоў Італіі, звязаных, у першую чаргу, з беспрацоўем і міграцыяй моладзі. Матч быў арганізаваны ў супрацоўніцтве паміж Папскай радай па культуры, італьянскай Нацыянальнай аматарскай лігай, Лігай Pro і спартыўнай асацыяцыяй Trastevere Calcio. Святы Айцец прыме яго ўдзельнікаў на аўдыенцыі, якая адбудзецца 27 красавіка.

Ідэя правядзення дабрачыннага матчу нарадзілася пасля таго, як атлеты вострава Эльба напісалі ліст Францішку, у якім расказалі пра штодзённыя сацыяльныя праблемы амаль 240 тысяч жыхароў маленькіх італьянскіх астравоў, а таксама пра тэрміновую патрэбу ў праектах і ініцыятывах, адрасаваных у першую чаргу моладзі. Спартсмены папрасілі таксама аб сустрэчы з Папам і магчымасці правесці дабрачынным футбольны матч з ватыканскай камандай – Францішак з радасцю пагадзіўся.

Каманда вострава Эльба будзе прадстаўляць на полі ўсе 87 астравоў Італіі. “Мы прынясем нашаму народу цяпло, якое Святы Айцец перадасць нам”, - падзяліўся Гаэтана Д’Аўрыя, старшыня Футбольнай асацыяцыі вострава. Ён выказаў намер распавесці Папу пра праблемы, якія ўзнікаюць у жыхароў астравоў падчас зімніх штормаў, перашкаджаючы перамяшчэнню па моры, а таксама пра пачуццё ізаляванасці і забыцця цэнтральнымі ўладамі. “Мы скажам яму, што Касцёл заўсёды побач з людзьмі і папросім падбадзёрыць нашу моладзь, каб не пакідала месцы, дзе нарадзілася. Магчыма гэту футбольны матч, сыграны ў духу сяброўства, без аглядкі на вынік, можа стаць цудатворным”, - сказаў Д’Аўрыя.

Папская футбольная каманда была заснавана ў лістападзе 2021 года. Яна складаецца з швейцарскіх гвардзейцаў, ватыканскіх жандараў, святароў з Рымскай курыі, супрацоўнікаў структур Святога Пасаду і іх дзяцей, у яе склад уваходзіць малады спартсмен з сіндромам Даўна і некалькі мігрантаў. На майкай ватыканскіх спартсменаў змешчаны нязменны дэвіз: Fratelli tutti – Усе браты.
 

26 красавіка 2022, 11:27