Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
НЕШПАРЫ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Кардынал Конрад Краеўскі і архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук Кардынал Конрад Краеўскі і архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук 

Кардынал Краеўскі адправіўся ва Украіну з новай місіяй

Трэці раз ад пачатку вайны ва Украіне кардынал Конрад Краеўскі адправіўся ў гэту краіну са спецыяльнай місіяй, даручанай Святым Айцом. Іерарх правядзе ў Кіеве ўвесь Вялікі тыдзень.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Папскі элемазінарый здзейсніць падарожжа за рулём машыны хуткай дапамогі, якую перадасць уладам Кіева ў якасці падарунка Францішка. Некалькі тыдняў таму ён даставіў яшчэ адзін такі аўтамабіль у Львоў.

“Перадаючы гэты ратавальны транспартны сродак, папа Францішак прагне схіліцца над людзьмі Украіны, параненымі вайной, і засведчыць ім сваю блізкасць. Калі нехта паранены, хворы ці немачны будзе перавозіцца машынай хуткай дапамогі, ён зможа адчуць абдымкі і суцяшэнне Папы, які хоча пяшчотна крануць і пацалаваць ногі братоў і сясцёр, што пакутуюць ад несправядлівага гвалту вайны”, - гаворыцца ў паведамленні Апостальскай элемазінарыі.

Кардынал Краеўскі распавёў Vatican News, што машына хуткай дапамогі, якую ён даставіць у Кіеў, была атрымана непасрэдна з заводу ў Фларэнцыі. Яна мае вельмі добрую камплектацыю. Частка медыцынскага абсталявання аўтамабіля была ахвяравана ватыканскай педыятрычнай бальніцай Bambino Gesù. У прыватнасці, ён аснашчаны сучаснымі дэфібрылятарамі для дзяцей.

Плануецца, што аўтамабіль будзе перададзены аднаму з кіеўскіх шпіталёў у Вялікі чацвер – у дзень, калі падчас літургіі здзяйсняецца жэст абмывання ног, што нагадвае пра бязмежную любоў Бога да чалавека і пра пакліканне людзей служыць адзін аднаму.

Чарговы візіт Апостальскага элемазінарыя ва Украіну адбудзецца ў кантэксце Вялікага тыдня, на працягу якога Касцёл перажывае муку і смерць Хрыста, і які завяршаецца Яго ўваскрасеннем. Менавіта ў гэты асаблівы для хрысціян перыяд Святы Айцец хацеў выказаць сваю асаблівую блізкасць украінскаму народу, - падзяліўся іерарх. Ён распавёў, што правядзе Пасхальны трыдуум з Апостальскім нунцыем ва Украіне. Плануецца іх удзел у цэлебрацыях у розных храмах, каб падтрымаць украінскіх вернікаў у надзеі на тое, што пасля пакут заўсёды надыходзіць радасны світанак уваскрасення.

10 красавіка 2022, 09:10
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031