Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане працягнуць дзейнічаць строгія антыкавідныя меры

Нягледзячы на паступовую адмену антыкавідных абмежаванняў у многіх краінах свету на тэрыторыі Ватыкана працягнуць дзейнічаць строгія супрацьэпідэмічныя нормы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У дэкрэце кардынала П’етра Параліна, выдадзеным 20 красавіка 2022 года, адзначаецца, што рашэнне было прынята ў сувязі з захаваннем актуальнай сітуацыі з пандэміяй, якая “патрабуе прыняцця канкрэтных надзвычайных і выключных мер для супрацьдзеяння ёй і гарантавання бяспечнага ажыццяўлення дзейнасці”.

Дзяржсакратар спаслаўся на загад старшыні Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан ад 30 сакавіка 2022 года, якім ўсе абмежаванні для супрацоўнікаў ватыканскіх дыкастэрый і структур Рымскай курыі, а таксама людзей, якія выконваюць якую-кольвечы дзейнасць на тэрыторыі Ватыкана ці з'яўляюцца яе наведвальнікамі, былі працягнуты да 30 красавіка.

Меры з’яўляюцца аднымі з самых строгіх у свеце. Яны прадугледжваюць абавязковае выкарыстанне ў памяшканнях маскі стандарта FFP2, у той час як на вуліцы дазволены іншыя тыпы масак.

Для ўваходу на тэрыторыю Ватыкана і ў экстэрытарыяльнай зону неабходна мець так званы антыкавід-пашпарт, які пацвярджае поўную вакцынацыю ці выздараўленне. Асобы без наяўнасці такога дакумента не дапускаюцца ў офісы, іх адсутнасць лічыцца неапраўданай, за гэты перыяд яны не атрымліваюць заработнай платы. Супрацькавідныя меры прадугледжваюць таксама прыпыненне дзелавых і службовых паездак, за выключэннем тэрміновых выпадкаў, на якія выдаецца спецыяльны дазвол.

 

21 красавіка 2022, 11:49