Пошук

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер у Львове Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер у Львове 

Па місіі арцыбіскупа Галахера ацэняць шанцы візіту Папы ў Кіеў

“Я прыехаў, каб перадаць вам словы падтрымкі Святога Айца і выказаць нашу салідарнасць”, - сказаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер 18 мая 2022 года, наведваючы цэнтр для ўнутрана перамешчаных асоб у Львове.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі пагутарыў з украінцамі, якія страцілі дамы і працу ў выніку вайны і не маюць куды вяртацца. Яны падзяліліся гісторыямі свайго жыцця, часта вельмі драматычнымі.

Звяртаючыся да жыхароў Цэнтра ў парафіі святога Яна Паўла ІІ, іерарх сказаў: “Для мяне вельмі радасна быць сёння з вамі. Я прыехаў ва Украіну ад імя папы Францішка. Знаходзячыся тут усяго некалькі гадзін, я ўжо стаў сведкай вашых пакут, але і вялікай мужнасці ўкраінскага народа. Я прыехаў, каб перадаць вам словы падтрымкі Святога Айца і выказаць нашу салідарнасць. Спадзяюся, што вы пераадолееце ўсе цяжкасці з верай у Хрыста, прысутнага тут, сярод вас і з падтрымкай усяго свету”.

Дыпламат звярнуў увагу на тое, што “Францішак ведае пра ўсе жахі, якія адбыліся ва Украіне за апошнія два месяцы, і пра тое, што ўкраінцы моцныя і высакародныя людзі”.

Пасля распачатай 18 мая 2022 года місіі арцыбіскупа Галахера ва Украіне, будзе прааналізавана магчымасць працягу спроб арганізацыі візіту Папы ў гэтую ахопленую вайной краіну, - паведаміў кардынал П’етра Паралін у кулуарах сустрэчы ў Каталіцкім універсітэце Мілана.

Дзяржсакратар заявіў, што "пакуль Папа не мае намеру візіту, але адпаведная ацэнка будзе дадзена ў кантэксце місіі”. Ён адзначыў, што абедзве краіны – Расія і Украіна – павінны быць гатовыя прыняць пасрэдніцтва Святога Пасаду. Ватыканскі бок не можа навязваць сябе; ён жадае прапанаваць свае магчымасці, што шматразова адбывалася ў мінулым.
 

19 мая 2022, 11:08