Пошук

 Кардынал П’етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота Кардынал П’етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Дзяржсакратар маліўся аб спыненні вайны ва Украіне

Падчас Імшы ў Кашыі ў літургічны ўспамін святой Рыты, Дзяржсакратар Яго Святасці спаслаўся на сітуацыю вакол Украіны і заклікаў да тэрміновага спынення вайны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У гаміліі кардынал П’етра Паралін выказаў спадзяванне, што “перамовы пачнуцца як мага хутчэй, і што нарэшце будзе дасягнуты жаданы мір”. Ён даверыў вырашэнне канфлікту заступніцы ў цяжкіх справах.

“Святая Рыта з'яўляецца прыкладам цноты прабачэння, міру, любові. Мы ўшаноўваем яе і аддаём чалавечыя слабасці ў яе рукі, яе заступніцтву давяраем шматлікія інтэнцыі Святога Айца Францішка, які пастаянна заклікае да хутчэйшага спынення бессэнсоўнай спіралі смерці ва Украіне”, - сказаў іерарх .

Ён адзначыў, што насілле ніколі не з'яўляецца выйсцем, а падзеі, звязаныя з жыццём сціплай жанчыны з Рокапарэны вучаць нас, што “яно не вырашае канфліктаў, а толькі павялічвае іх драматычныя наступствы”.

“Мы адчуваем гэта кожны дзень, і я здзіўлены, чаму мы не можам зразумець цяперашніх падзей, улічваючы ўрокі гісторыі. Ужыванне насілля з’яўляецца выключна спосабам паглыблення праблем”, - сказаў Дзяржсакратар Яго Святасці.
 

23 мая 2022, 11:48