Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale: Allegro giocoso, ma non troppo
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: браты-несвятары змогуць узначаліць свае ордэны

Папа ўпаўнаважыў Кангрэгацыю інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця ў асобных выпадках давяраць пасаду вышэйшага настаяцеля братам-несвятарам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дакумент, выдадзены па просьбе Святога Айца (Rescriptum ex audientia), прадугледжвае магчымасць дыспенсы ад існуючых палажэнняў Кананічнага права. Цяпер, у асобных выпадках, на пасаду вышэйшага настаяцеля ў інстытуце кансэкраванага жыцця або таварыстве апостальскага жыцця могуць прызначацца законныя браты, якія не маюць святарскага пасвячэння. Кожная намінацыя павінна быць зацверджана профільнай Кангрэгацыяй.

Законнік, які не з'яўляецца святаром, таксама можа быць вылучаны на пасаду мясцовага настаяцеля. Для гэтага будзе патрэбна рашэнне вышэйшага настаяцеля і згода яго рады.
 

19 мая 2022, 11:32
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930