Чэшскі прэм'ер з візітам у Ватыкане
9 чэрвеня 2022 года Францішак прыняў на аўдыенцыі Пэтра Фіялу, прэм'ер-міністра Чэшскай Рэспублікі. Палітык правёў сустрэчу і з кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце ў цэнтры ўвагі былі добрыя двухбаковыя адносіны, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Чэхіяй, а таксама роля Касцёла ў чэшскім грамадстве. Бакі выказалі жаданне кансалідаваць і пашырыць супрацоўніцтва.
Абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з вайной ва Украіне і яе ўздзеяннем на рэгіянальны і міжнародны кантэкст. Асаблівая ўвага была прысвечана гуманітарнай сітуацыі і прыёму бежанцаў.
09 чэрвеня 2022, 12:10