Дзяржсакратарыят апублікаваў архівы часоў Пія XII
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Яна ўтрымлівае, між іншым, просьбы аб дапамозе, якія яўрэі, ахрышчаныя і неахрышчаныя, адпраўлялі з усёй Еўропы Пію XII пасля таго, як пачаўся іх пераслед з боку нацыстаў. Працай з хадайніцтвамі займалася тагачасная Congregatio pro negotiis ecclesiastis extraordinariis, цяпер Секцыя па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага Сакратарыята.
Лісты, часам пададзеныя пасрэднікамі, тычацца, у прыватнасці, атрымання візы або пашпарта для эміграцыі, прытулку, уз'яднання сям'і, вызвалення з-пад варты, пераводу з аднаго канцлагера ў іншы, весткі аб дэпартаваным, ежы ці адзення, матэрыяльнай дапамогі, духоўнай падтрымкі.
На жаль, як сведчыць дакументацыя, многія запыты не маглі быць задаволены з розных прычын. У іншых выпадках дапамога прыйшла да адрасата. У большасці ж спраў вынік застаецца невядомым.
Архіўная серыя налічвае агулам 170 тамоў, што ў лічбавым выглядзе адпавядае амаль 40 тысячам файлаў. Першапачаткова будзе апублікавана каля 70% матэрыялаў, але пазней стануць даступнымі і іншыя тамы.