Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem per soli, coro e orchestra [ Scritto per la morte di Bellini; prima esec. Bergamo 1870 ]
Расклад Падкасты
Джакама Травізані - аўтар лагатыпу Юбілею 2025 года Джакама Травізані - аўтар лагатыпу Юбілею 2025 года 

Прадстаўлены лагатып Юбілею 2025 года

Чатыры рознакаляровыя фігуры – сімвал народаў з чатырох бакоў свету, якія ідуць сярод хваль і трымаюцца за крыж-якар, – гэта лагатып Юбілею 2025 года, што пройдзе пад дэвізам Пілігрымы надзеі.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Аўтарам лагатыпа, абранага на міжнародным конкурсе, з'яўляецца 50-гадовы італьянскі графік Джакама Травізані. Шукаючы спосаб мастацкага адлюстравання надзеі – галоўнай тэмы юбілейных святкаванняў – адразу падумалася пра сімвал крыжа, - прызнаўся ён.

“Я ўяўляў Папу, сучаснага Пятра, які вядзе Божы народ да агульнай мэты, абдымаючы крыж, які становіцца якарам, моцным арыенцірам для чалавецтва; і мы, людзі, хапаемся адно за аднаго і яго, і такім чынам трымаемся за гэты якар, сімвалічна згадваючы пілігрымаў усіх часоў”, - патлумачыў аўтар.

Ён дадаў, што рознакаляровыя фігуры сімвалізуюць не толькі пілігрымаў з усяго свету, але і каштоўнасці і асаблівасці, якія ствараюць надзею: “чырвоны – гэта любоў, дзеянне і абмен; жоўты, аранжавы – гэта колер чалавечага цяпла; зялёны выклікае спакой і раўнавагу; сіні – колер бяспекі і абароны”.

“Лагатып дэманструе, што шлях пілігрыма з'яўляецца не індывідуальнай, а супольнай справай, якая адзначаецца ростам дынамізму і ўсё большым і большым імкненнем да Крыжа. Крыж – не статычны, а дынамічны, ён схіляецца да чалавецтва, нібы хоча сустрэцца з ім, не пакінуць яго, дае ўпэўненасць прысутнасці і ўпэўненасць надзеі”, - гаворыцца ў афіцыйным апісанні.
 

30 чэрвеня 2022, 11:20
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031