Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Andante Maestoso - Lento - Allegro modeato - Andante maestoso - Allegro moderato - Variante pour les paresseux!
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: новыя аспекты падрыхтоўкі да сакрамэнту сужэнства

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця выдала дакумент, прысвечаны новай канцэпцыі і метадалогіі падтрыхоўкі да сакрамэнту сужэнства. У кнізе змешчаны душпастырскія рэкамендацыі для лакальных Касцёлаў.

Ян Глінскі - Vatican News

Выданне ў 97 старонак з’яўляецца дапаможнікам для біскупаў, святароў, сужэнстваў і асоб, якія займаюцца душпастырствам сем’яў.

Прадмову да кнігі пад назвай Катэхуменальныя даведнікі для сужэнскага жыцця – душпастырскае кіраўніцтва для лакальных Касцёлаў напісаў Францішак. Пантыфік назваў адпаведную падрыхтоўку да сакрамэнту сужэнства ў Каталіцкім Касцёле пытаннем справядлівасці. Ён указаў на абавязак адказных асоб спадарожнічаць нарачоным, каб ім не пагражала траўма разлукі і яны ніколі не страцілі веры ў любоў.

Як адзначыў Святы Айцец, дакумент утрымлівае падказкі, якія павінны быць дастасаваны да канкрэтных культур і сітуацый, а не лічыліся “магічнымі формуламі”.

“Для Маці Касцёла з’яўляецца абавязкам справядлівасці прысвячэнне часу і энергіі на падрыхтоўку тых, каго Пан кліча да такой вялікай місіі як сям’я”, – адзначыў Францішак, нагадваючы, што ў адрозненні ад нарачоных будучыя святары і кансэкраваныя асобы атрымліваюць шматгадовую падрыхтоўку.

З прычыны павярхоўнай падрыхтоўкі да сужэнства, як адзначыў Папа, пары рызыкуюць заключыць несапраўднае сужэнства або, маючы слабыя фундаменты, могуць не перажыць непазбежныя крызісы.

Святы Айцец выказаў надзею, што ў хуткім часе з’явіцца чарговы дакумент, прысвечаны людзям, сужэнствы якіх распаліся, і яны жывуць у новым саюзе або ў грамадзянскім шлюбе. Касцёл хоча спадарожнічаць гэтым парам, “каб яны не адчувалі сябе пакінутымі”.

Дакумент мае тры раздзелы: падрыхтоўка да сужэнства, урачыстасць шлюбу, суправаджэнне падчас першых гадоў сужэнства. Як сцвярджаецца ў паведамленні Дыкастэрыі, у тэксце закранаюцца два новыя аспекты: “Перш за ўсё позірк скіраваны на будучыню сям’і, з вельмі далёкай падтрыхтоўкай да сужэнскага паклікання. Гаворка ідзе аб падрыхтоўцы грунту праз распачацце працы з дзецьмі, падлеткамі і моладдзю, а таксама стварэнне душпастырства паклікання, якое (…) суправаджала б іх у паступовым адкрыванні паклікання да хрысціянскага сямейнага жыцця”.

На сёння кніга выдадзена толькі на італьянскай. У хуткім часе з’явяцца версіі на іншых мовах.
 

17 чэрвеня 2022, 09:54
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031