Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: анлайн-семінар аб ролі моладзі ў харчовай бяспецы

28 чэрвеня 2022 года праходзіць семінар, прысвечаны ініцыятывам, якія рэалізуюцца маладымі людзьмі ва ўсім свеце ў барацьбе з харчовым крызісам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Мерапрыемства арганізавалі Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека разам з Пастаянным прадстаўніцтвам Святога Пасаду ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Міжнародным фондам сельскагаспадарчага развіцця.

Семінар стаў адказам на словы Дзяржаўнага сакратара, кардынала П'етра Параліна, які ў 2021 годзе падчас адкрыцця Сусветнага харчовага форуму адзначыў, што маладыя людзі здольныя знаходзіць новыя рашэнні сацыяльных праблем, якія цягнуцца гадамі. “Дар новых пакаленняў для нас – прыносіць наватарскія рашэнні старых праблем і мужнасць не абмяжоўвацца недальнабачным спосабам мыслення, які не жадае змен”, - сказаў тады іерарх.

Удзельнікі анлан-сустрэчы змогуць даведацца аб ініцыятывах моладзі ў розных частках свету з мэтай прадухілення харчовага крызісу і развіцця ўстойлівай сельскай гаспадаркі. Яна таксама павінна стаць натхненнем да абмеркавання гэтай тэмы ў мясцовых Касцёлах і моладзевых супольнасцях, якія могуць супрацоўнічаць з установамі, што займаюцца харчовай бяспекай.
 

28 чэрвеня 2022, 11:41