Папа правядзе кансісторый, беатыфікацыю і наведае Аквілу
Святая Імша з кангалезскай супольнасцю, кансісторый па новых кардыналах, візіт у Аквілу і беатыфікацыя Яна Паўла І – галоўныя публічныя цэлебрацыі Папы на бліжэйшы месяцы
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведаміла, што 3 ліпеня 2022 года ў ватыканскай базыліцы святога Пятра Францішак узначаліць літургію для кангалезскай супольнасці Рыма.
27 жніўня Пантыфік правядзе кансісторыі па ўзвядзенні ў кардынальскую годнасць і па галасаванні адносна некаторых кананізацыйных спраў. На наступны дзень, 28 жніўня, Святы Айцец здзейсніць візіт у італьянскі горад Аквіла, моцна разбураны землятрусам у 2009 годзе.
30 жніўня Папа будзе цэлебраваць святую Імшу з новымі кардыналамі і Калегіяй кардыналаў. Яна пройдзе ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане. 4 верасня Францішак узначаліць урачыстую літургію на галоўнай ватыканскай плошчы, падчас якой здзейсніць беатыфікацыю папы Яна Паўла І.
24 чэрвеня 2022, 11:44