Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Івон Рэнгот: біскуп павінен умець слухаць людзей

Біскуп павінен быў у першую чаргу пастырам, - падкрэсліла сястра Івон Рэнгот, французская манахіня, якая стала адной з трох жанчын, прызначаных Папам у Дыкастэрыю па справах біскупаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Намінацыю салезіянка назвала “абсалютнай нечаканасцю”, улічваючы, што раней у склад гэтай ватыканскай структуры ўваходзілі выключна мужчыны. У каментары для Vatican News сястра Івон падкрэсліла, што Касцёл сёння патрабуе біскупаў з шырокім місійным кругаглядам. “Біскуп без здольнасці ўстанаўліваць адносіны з людзьмі, адасоблены ад вернікаў, не дасягне людскіх сэрцаў і ў сучасным свеце асуджаны на няўдачу”, - лічыць законніца.

“Я не магу сказаць наколькі мы будзем уплываць на прызначэнне біскупаў, бо ніякіх канкрэтных даручэнняў мы пакуль не атрымалі”, - прызналася сястра Рэнгот, дадаючы, што верагодна, у іх кампетэнцыю будзе ўваходзіць вывучэнне дасье кандыдатаў на прызначэнне біскупамі, якія Апостальскія нунцыі дасылаюць у Дзяржсакратарыят, пасля чаго трэба будзе выказаць сваё меркаванне і такім чынам аблегчыць выбар будучых пастыраў дыяцэзій.

На думку манахіні, “біскуп павінен быць у першую чаргу душпастырам, быць побач з людзьмі, умець слухаць і суправаджаць іх”, ён “павінен быць чалавекам, які ўмее ўключаць у жыццё Касцёла людзей розных пакліканняў”, мець “пачуццё прыналежнасці да супольнасці, а таксама слухаць свет, які знаходзіцца па-за Касцёлам, бо Касцёл існуе не для сябе, а для свету, для ўсіх людзей добрай волі”. “Біскуп павінен мець місійны дух, быць вельмі адкрытым”, - дадала сястра Івон Рэнгот.
 

16 ліпеня 2022, 10:51
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031