Пантыфік прызначыў трох жанчын у Дыкастэрыю па справах біскупаў
Аляксандр Панчанка - Vatican News
13 ліпеня 2022 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што Святы Айцец прызначыў членамі Дыкастэрыі па справах біскупаў сястру Рафаэлу Пэтрыні, італьянскую манахіню з кангрэгацыі Францішканак Сясцёр Эўхарыстыі, прызначаную ў лістападзе 2021 года Генеральным сакратаром Губернатарата Дзяржавы Ватыкан; сястру Івон Рэнгот, французскую манахіню, Генеральную настаяцельніцу кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, вядомых таксама як сёстры-салезіянкі святога Яна Боска; і Марыю Лію Дзэрвіна, аргентынку, старшыню Сусветнага аб’яднання Жаночых каталіцкіх арганізацый.
Францішак анансаваў прызначэнне трох жанчын у Дыкастэрыю па справах біскупаў у нядаўнім інтэрв’ю агенцтву Reuters, адзначыў, што яны будуць уключаны ў працэс выбару новых пастыраў дыяцэзій.