Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа абмяркуе з кардыналамі канстытуцыю Praedicate Evangelium

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла падрабязнасці Надзвычайнага кансісторыя, прысвечанага новай апостальскай канстытуцыі Praedicate Evangelium, які пройдзе ў Ватыкане 29-30 жніўня 2022 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Сесіі кансісторыя будуць праходзіць два разы ў дзень: з 9.00 і з 16.00, пасля кароткага перапынку на абед. Прадугледжаны сустрэчы ў моўных групах, падчас якіх гаворка будзе ісці пра розныя аспекты дакумента, а таксама супольныя дыскусіі.

На дадзены момант сваю прысутнасць на нарадзе пацвердзілі 197 удзельнікаў, сярод якіх кардыналы, Патрыярхі Усходніх Цэркваў і кіраўніцтва Дзяржаўнага сакратарыяту. На завяршэнне працы форума, 30 жніўня ў 17.30, у ватыканскай базыліцы адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Пантыфік.

Апостальская канстытуцыя Praedicate Evangelium была падпісана Францішкам 19 сакавіка 2022 года. Яна ўвайшла ў сілу 5 чэрвеня 2022 года, чым была завершана шматгадовая рэформа Рымскай курыі. Дакумент замяніў Апостальскую канстытуцыю Pastor bonus, якая рэгламентавала дзейнасць курыі з 1989 года.
 

27 жніўня 2022, 11:32