Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo (Allegro non troppo - Più animato - Tempo I
Расклад Падкасты
Лагатып ААН Лагатып ААН 

Святы Пасад у ААН: атамныя рэактары не павінны быць мішэнню падчас вайны

“Ядзерная энергетыка, медыцына і даследчыя цэнтры не павінны станавіцца мішэнню падчас час вайны”, - падкрэсліў Пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Мансеньёр Габрыэле Кача ўзял слова падчас канферэнцыі па пераглядзе Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, якая 1-26 жніўня 2022 года праходзіць у Нью-Ёрку. Кіраўнік ватыканскай дэлегацыі падкрэсліў, што атамная энергетыка павінна выкарыстоўвацца выключна для мірных мэт.

Жэнеўская канвенцыя забараняе напады на атамныя электрастанцыі і заклікае адносіць абарону грамадзянскіх аб’ектаў да прыярытэтаў міжнароднай павесткі дня, у тым ліку абарону аб’ектаў атамнай інфраструктуры, - нагадаў папскі дыпламат. Ён зазначыў, што ў свеце дзейнічае 440 ядзерных рэактараў, што складае пятую частку глабальнай энергетыкі з нізкіх узроўнем выкідаў вугляроду і мае вырашальнае значэнне для барацьбы са зменамі клімату.

“У той час як наш супольны дом адчувае ўплыў экалагічнага крызісу, барацьба з дэфіцытам ежы і вады з’яўляецца фундаментальнай, асабліва для самых бедных і ўразлівых у свеце. Ядзерная тэхналогія паспрыяла таксама ўстойліваму развіццю праз дапамогу ў барацьбе з ракам, паляпшэнне ўраджайнасці, абарону водных запасаў і маніторынг забруджвання акіяна”, - сказаў мансеньёр Кача.

Апостальская Сталіца, пацвярджаючы сваю залучанасць у дзейнасць МАГАТЭ, заклікае да цэласнага, а не тэхнакратычнага ці эксклюзіўнага падыходу да выкарыстання ядзерных тэхналогій, які бярэ пад увагу тое, што ў свеце ўсё ўзаемазвязана: ад плачу зямлі да плачу бедных. “Зямля, наш дом, пачынае станавіцца ўсё больш падобнай да вялізарнай гары смецця. Кожны год утвараюцца сотні мільёнаў тон адкідаў, большая частка якіх не падлягае біялагічнаму раскладанню, з’яўляецца высокатаксічнай і радыёактыўнай. Часта не прымаюцца меры, пакуль здароўю людзей не будзе нанесена непапраўная шкода”, - папярэдзіў мансеньёр Кача.

Прадстаўнік Святога Пасаду прызнаў, што новыя дасягненні ў галіне ядзернай энергетыкі дазваляюць спадзявацца на магчымасць атрымання энергіі, якая не будзе аказваць негатыўнага ўплыву ні на клімат, ні на здароўе людзей. Ён нагадаў таксама, што “перад дзяржавамі стаіць задача адраджэння асяроддзя, пацярпелага ад ядзерных аварый і здабычы ўрану, падтрымкі пацярпелага насельніцтва і ўзгаднення доўгатэрміновых рашэнняў у сферы захоўвання радыёактыўных адкідаў”.

Апостальская Сталіца “вітае адкрыццё ў Казахстане банка МАГАТЭ для нізкаўзбагачанага ўрану і заклікае прыкласці больш намаганняў для шматбаковай арганізацыі ядзернага паліўнага цыклу”, каб спрыяць, згодна з жаданнем Папы, “сусветнаму парадку на падставе адзінства чалавечай сям’і, заснаванага на павазе, супрацоўніцтве, салідарнасці і спагадзе”, каб супрацьпаставіць “логіцы страху этыку адказнасці”.
 

11 жніўня 2022, 09:34
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930