Пошук

Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Паралін сустрэўся з Лаўровым у Нью-Ёрку

На палях 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін сустрэўся з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Перамовы прайшлі 22 верасня 2022 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Неабходна весці дыялог, бо “заўсёды існуе магчымасць таго, што дзякуючы дыялогу рэчы могуць змяніцца”, - казаў Папа на мінулым тыдні журналістам падчас пералёту з Нур-Султана ў Рым. Гэтага прынцыпу прытрымліваюцца і яго супрацоўнікі, у першую чаргу дыпламатычная дэлегацыя на форуме ААН, асабліва ў кантэксце ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Кардынал Паралін таксама прыняў удзел у 10-й сустрэчы Сяброў Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў – арганізацыі, створанай у 2002 годзе Аўстраліяй, Канадай, Фінляндыяй, Германіяй, Японіяй і Нідэрландамі. Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі заўважыў, што з “умацаваннем напружанасці ў свеце і рыторыкай, якая пагражае выкарыстаннем ядзернай зброяй”, як ніколі важна, каб гэты Дагавор увайшоў у сілу.
 

23 верасня 2022, 10:50