Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Кардынал Курт Кох Кардынал Курт Кох 

Кардынал Кох: Кірыл хацеў “стратэгічнага саюзу” з Рымам

Патрыярх Маскоўскі спадзяваўся на “стратэгічны саюз з Рымам”, каб падтрымаць сваю рэлігійную легітымізацыю расійскай ваеннай агрэссіі ва Украіне, - адзначыў кардынал Курт Кох.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У інтэрв'ю швейцарскаму штодзённіку Neue Zürcher Zeitung, прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству, заўважыў, што Кірыл быў перакананы ў “асаблівай місіі Расіі”, якая заключаецца “ў абароне хрысціянскіх каштоўнасцей перад дэкадэнцкім Захадам”. Таму падчас візіту кардынала Коха ў Маскву ён прапанаваў яму стратэгічны саюз для абароны гэтых каштоўнасцей.

Ватыканскі іерарх адназначна адхіліў прапанову кіраўніка РПЦ. “Я ведаў ідэі Кірыла. Тым не менш, не чакаў, што ён пойдзе так далёка і стане ўзаконьваць агрэсіўную вайну. Гэта мяне вельмі здзівіла”, - прызнаўся ён.

Патрыярх Маскоўскі “на кожнай сустрэчы” крытыкаваў Украінскую Грэка-Каталіцкую Царкву. Ён абвінавачваў яе ў “браканьерстве” супраць праваслаўных вернікаў. Кардынал заявіў, што яму неаднаразова прыходзілася адхіляць гэтыя абвінавачванні.

Прэфект дыкастэрыі звярнуў увагу на тое, што дагэтуль няма “канкрэтнага адказу” на прапанову Папы паехаць у Маскву і сустрэцца з Уладзімірам Пуціным і Кірылам. Ён таксама лічыць малаверагоднай на дадзены момант паездку Пантыфіка ва Украіну. “Урачы не раяць ехаць цягніком у Кіеў. Папа поўны энергіі, але стан калена ўсё роўна прымушае яго перасоўвацца ў інвалідным вазку”, - сказаў кардынал.

Кох не бачыць маральнай праблемы ў пастаўках зброі ва Украіну. “Абсалютны пацыфізм, які трымаецца ў баку, калі ўжываецца насілле, не з’яўляецца хрысціянскім. Калі існуе несправядлівае насілле і я магу ўмяшацца, я павінен гэта зрабіць”, - патлумачыў швейцарскі тэолаг. Ён спаслаўся на словы Францішка, які падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта, вяртаючыся з Казахстана, назваў пастаўкі зброі Кіеву маральна апраўданымі, “калі гаворка ідзе пра дапамогу ахвярам агрэсіі ў іх абароне”.

У інтэрв’ю кардынал таксама падтрымаў крытыку Папы ў бок так званага “сінадальнага шляху” ў Германіі. Ён нагадаў, што Францішак крытыкаваў ініцыятыву ў тым ліку за тое, што ў ёй удзельнічае толькі малая частка вернікаў. “Насамрэч, гэта людзі з рознымі функцыямі, якія зараз фарміруюць дыскусію аб будучыні Касцёла”, - заўважыў Кох, патлумачыўшы, што сам сачыў за рознымі дэбатамі праз інтэрнэт-трансляцыі і з цяжкасцю разумеў некаторыя з іх. “Ці магчымая змястоўная, сапраўды сінадальная дыскусія, калі час прамовы абмежаваны адной хвілінай? Занадта мала месца на сапраўднае абмеркаванне спрэчных момантаў”, - сказаў кардынал.
 

27 верасня 2022, 10:37
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031