Прэзідэнт Кот-д’Івуара ў Ватыкане
17 верасня 2022 года Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Кот-д’Івуар Аласана Уатара, які пасля сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас сардэчных размоў у Дзяржсакратарыяце былі адзначаны добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Кот-д’Івуарам. Гаворка ішла пра асобныя аспекты сацыяльна-эканамічнага становішча краіны ў кантэксце працэсу прымірэння, а таксама пра значны ўклад Каталіцкага Касцёла ў галінах адукацыі і аховы здароўя.
У працяг размовы адбыўся абмен думкамі па міжнароднай сітуацыі, з увагай да краін Заходняй Афрыкі і Сахельскага рэгіёну, а таксама па рэгіянальнай бяспецы.
17 верасня 2022, 12:45