Арцыбіскуп Палья: бедныя маюць права на любоў
Старшыня Папскай акадэміі жыцця засяродзіў увагу на правах бедных: калі мы жывём у агульным доме, мы не можам не быць братамі.
Марыя Валодзіна – Vatican News
Выступаючы 8 кастрычніка 2022 года на Міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Фондам Centesimus Annus і прысвечанай тэме беднасці, арцыбіскуп Вінчэнца Палья адзначыў, што неабходна супрацьстаяць новым формам беднасці, распаўсюджаным сярод састарэлых людзей, дзяцей, мігрантаў, людзей з інваліднасцю, ахвяр няроўнасці і адсутнасці справядлівасці ў асобных краінах, зняволеных і пакінутых у турмах без ніякай надзеі.
Рабіць гэта трэба ў рамках новай канцэпцыі, прапанаванай Францішкам і натхнёнай яго энцыклікамі Laudato si' і Fratelli tutti, - падкрэсліў ватыканскі іерарх.
08 кастрычніка 2022, 12:42